Азярэц (Баранавіцкі раён)
Азярэ́ц[1] (трансліт.: Aziarec, руск.: Озерец) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Вольнаўскага сельсавета. Размешчаны за 28 км на паўднёвы ўсход ад Баранавічаў, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі Баранавічы — Мінск. ГісторыяУ 1897 годзе фальварак у Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, у пачатку XX стагоддзя хутар у Чэрніхаўскай воласці. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Баранавіцкім павеце Навагрудскага ваяводства. З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне. У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да 7 ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 6 аднавяскоўцаў. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia