Вольна
Во́льна[1] (трансліт.: Voĺna, руск.: Вольно) — аграгарадок[2] у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Вольнаўскага сельсавета. Размешчана за 27 км на паўднёвы ўсход ад Баранавічаў, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі Баранавічы — Мінск, на аўтамабільнай дарозе Сталовічы — Мір. Цэнтр эксперыментальнай базы «Вольна — Чэрніхава». ГісторыяУ пісьмовых крыніцах вядома як сяло Вольнае з сярэдзіны XVI стагоддзя. У 1567 годзе маёнтак Вольна — шляхецкая ўласнасць Ю. А. Хадкевіча, які выстаўляў у войска 4 коннікі. У 1571 годзе маёнтак, уласнасць Соф’і Слуцкай[удакладніць: камент.], а пасля Астафея Валовіча. У 1632 годзе ўладальнікі Вольна, новагародскі стольнік Крыштаф Каменскі і яго жонка Алена Друцкая-Горская, фундавалі ў вёсцы царква і манастыр базыльян[3]. У 1768 годзе базыльяне пабудавалі царкву Святой Тройцы. Пры базыльянскім манастыры існавала школа, у якой вучыўся мастацтвазнавец, архітэктар і скульптар Рафал Слізень. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі, сяло Чэрніхаўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні. У 1839 годзе расійскія ўлады скасавалі манастыр, а грэка-каталіцкую царкву перарабілі на праваслаўную. У 1879 годзе мясцовы праваслаўны прыход налічваў каля 5 тысяч вернікаў (з іх 5 % пісьменных), дзейнічала праваслаўнае папячыцельства. У 1886 годзе дзейнічалі праваслаўная царква, народнае вучылішча (адкрыта ў 1863 годзе), побач з сялом — вінакурны завод і млын. У 1890 годзе адкрыта царкоўна-прыходская школа. У 1897 годзе працавалі народнае вучылішча, царква, хлебазапасны магазін, кузня, піцейны дом, існаваў помнік у гонар вызвалення сялян ад прыгоннай залежнасці. У 1900 годзе ў народным вучылішчы займаліся 100 хлопчыкаў (настаўніца Г. Тарановіч). З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, вёска Чэрніхаўскай гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. Побач з вёскай размяшчаўся аднайменны фальварак. З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр сельсавета Гарадзішчанскага раёна, з 25 снежня 1962 года Баранавіцкага раёна Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей. У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да 7 ліпеня 1944 года акупавана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінуў 21 аднавясковец. Інфраструктура![]() ![]() У аграгарадку знаходзіцца выканкам сельсавета, будынак эксперыментальнай базы, працавалі рамонтна-механічныя майстэрні, ветэрынарны ўчастак, спіртзавод, Дом быту, сярэдняя школа (у 1995 годзе адкрыты краязнаўчы музей), клуб, бібліятэка, амбулаторыя, аптэка, аддзяленне сувязі, ашчадны банк, аўтаматычная тэлефонная станцыя, дзіцячыя яслі-сад, сталовая, 4 магазіны. Насельніцтва
Славутасці
Страчаная спадчына
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia