Савічы (Баранавіцкі раён)
Са́вічы[1] (трансліт.: Savičy, руск.: Савичи) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Вольнаўскага сельсавета. Размешчаны за 29 км на паўднёвы ўсход ад Баранавічаў, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі Баранавічы — Мінск, каля шашы Новая Мыш — Мінск, на рацэ Змейцы. У 1972 годзе да Савічаў далучана сумежная вёска Фалесіна. ГісторыяПаводле пісьмовых крыніц вядомы з XVI стагоддзя як сяленне Слонімскага павета Вялікага Княства Літоўскага. Пад 1567 годам упамінаюцца ў перапісе літоўскага войска. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі. У 1795 годзе ва ўладанні С. Солтана, побач размяшчаўся фальварак. У 1897 годзе ў Чэрніхаўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічалі царкоўна-прыходская школа, хлебазапасны магазін, кузня, карчма. У пачатку XX стагоддзя ў вёсцы 119 двароў, 491 жыхар. У маёнтку Савічы 3 двары, 35 жыхароў. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Чэрніхаўскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне. З 14 красавіка 1960 года па 21 ліпеня 1986 года цэнтр Савіцкага сельсавета. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 7 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 36 вяскоўцаў. Інфраструктура
Помнікі
Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia