Ліхасельцы (Баранавіцкі раён)
Ліхасе́льцы[2] (трансліт.: Lichasieĺcy, руск.: Лихосельцы) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Вольнаўскага сельсавета. Размешчаны за 28 км на паўднёвы ўсход ад Баранавічаў, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі Баранавічы — Мінск, каля аўтадарогі Брэст — Мінск. ГісторыяУ 1897 годзе ў Чэрніхаўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, карчма, кузня. У 1905 годзе тут адбылося хваляванне сялян, якія самавольна секлі памешчыцкі лес. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Чэрніхаўскай, са снежня 1925 года ў Вольнаўскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 7 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 34 вяскоўцы. Да 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Савіцкага сельсавета[3]. Насельніцтва
СлавутасціНа мясцовых могілках пахаваны сакратар былога Галынкаўскага сельсавета В. В. Калоша, якога забілі бандыты ў 1948 годзе. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia