Залессе (Баранавіцкі раён)
Зале́ссе[2] (трансліт.: Zaliessie, руск.: Залесье) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Вольнаўскага сельсавета. Размешчана за 22 км на паўднёвы ўсход ад Баранавічаў, за 19 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі Баранавічы — Мінск. ГісторыяПа пісьмовых крыніцах вядома з XVI стагоддзя, у 1571 годзе вёска ўваходзіла ў маёнтак Вольна, які належаў Валовічам. У 1897 годзе ў Чэрніхаўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Чэрніхаўскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 7 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 34 жыхары. Насельніцтва
Вядомыя асобы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia