Паддзягцярня
Паддзягця́рня[1] (трансліт.: Paddziahciarnia, руск.: Поддегтярня) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блужскага сельсавета. Месціцца за 8,5 км на паўднёвы ўсход ад Мар’інай Горкі, 63,5 км ад Мінска, 9,5 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы. НазваПасяленне заснавана каля месца, дзе калісьці выраблялі дзёгаць. ГісторыяУ пачатку XX стагоддзя ўрочышча Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ). З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1921 годзе створана працоўная школа 1-й ступені, у якой працаваў 1 настаўнік, займалася каля 60 хлопчыкаў і дзяўчынак, у 1922 годзе для школы быў пабудаваны драўляны будынак. У пачатку 1930-х гадоў праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Чырвоны май», працавала кузня. У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі. Насельніцтва
Вядомыя асобы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia