Алесандра Буанджорна

Футбол
Алесандра Буанджорна
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 6 чэрвеня 1999(1999-06-06)[1] (26 гадоў)
Грамадзянства
Рост 1,94 м
Пазіцыя абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2018—2024 Тарына 99 (4)
2018—2019   Карпі[d] 18 (0)
2020   F.C. Trapani 1905[d] 13 (0)
2024—0000 Напалі 22 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алесандра Буанджорна (італ.: Alessandro Buongiorno; нар. 6 чэрвеня 1999) — італьянскі футбаліст, цэнтральны абаронца клуба «Напалі» і нацыянальнай зборнай Італіі.

Кар’ера

Клубная

Буанджорна ёсць выхаванцам футбольнай школы «Тарына». 14 лютагу 2018 года абаронца склаў свой першы прафесійны кантракт з клубам, паводле якога заставаўся ў клубе да 2022 года[2]. 4 красавіка 2018 года паклаў пачатак кар’еру ў Серыі А згуляўшы за «Тарына» ў матчы супраць «Кратонэ». У тым матчы абаронца выйшаў на замену на 82-й хвіліне, але праз пашкоджанне быў вымушаны сысці з гульнёвай пляцоўцы на 88-й хвіліне[3]. Каб здабыць практыку, абаронца быў аддадзену ў арэнду ў клуб Серыі Б «Карпі», у складзе якога дэбютаваў 25 верасня 2018 года. Па вяртанні з арэнды Буанджорна не здолеў замацавацца ў камандзе і нават не з'яўляўся на полі. У выніку 11 студзеня 2020 года зноў выправіўся ў арэнду, далучыўшыся да яшчэ аднаго клуба Серыі Б «Трапані». У складзе каманды згуляў 13 матчаў.

Вярнуўшыся ў Турын, Буанджорна падоўжыў кантракт з клубам да 2024 года[4]. 17 снежня 2020 года ён згуляў свой першы матч як ігрок пачатковага складу ў матчы Серыі А супраць «Ромы»[5]. У наступным сезоне, з прыходам на трэнерскую пасаду Івана Юрыча, ігрок пачаў больш рэгулярна з'яўляцца ў каманднай абароне, якая цяпер складалася з трох чалавек[6]. Буанджорна стаў футбалістам першай адзінаццатцы ў сезоне 2022—2023 гадоў. Матч супраць «Сасуола», які адбыўся 17 верасня 2022 года, згуляў у якасці капітана[7]. 3 мая 2023 года забіў свой першы гол у італьянскай лізе, адзначыўшыся ў пераможным матчы супраць «Сампдорыі» ў Генуі (0:2)[8]. 13 ліпеня 2024 года абаронца далучыўся да «Напалі», што каштавала неапальскаму клуба 35 мільёнаў еўра і 5 мільёнаў еўра ў дадатак у якасці бонусаў[9]. З «Напалі» ігрок склаў працоўны дагавор тэрмінам на пяць гадоў[10].

Міжнародная

17 сакавіка 2023 года Буанджорна быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Італіі на два адборачныя матчы чэмпіянату Еўропы 2024 года супраць зборных Англіі і Мальты[11]. Аднак ігрок дэбютаваў толькі 18 чэрвеня ў матчы за трэцяе месца ў Лізе нацый 2022—2023 гадоў супраць зборнай Нідэрландаў, які скончыўся на карысць італьянцаў з лікам 3:2[12].

Крыніцы

Спасылкі

Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya