Рауль Беланова

Футбол
Рауль Беланова
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 17 мая 2000(2000-05-17)[1] (25 гадоў)
Грамадзянства
Рост 1,88 м
Пазіцыя крайні абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
Мілан
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Рау́ль Белано́ва (італ.: Raoul Bellanova; нар. 17 мая 2000) — італьянскі футбаліст, правы абаронца клуба «Аталанта» і нацыянальнай зборнай Італіі. Акрамя звычайнай пазіцыі крайняга абаронцы, ён таксама можа згуляць на пазіцыі цэнтральнага абаронцы ў лініі абароны з трох ці чатырох ігракоў[2].

Кар’ера

Клубная

У ліпені 2019 года Беланова быў афіцыйна прадстаўлены ў якасці іграка «Бардо»[3]. 10 жніўня 2019 года дэбютаваў у дарослым футболе, з'явіўшыся ў пачатковым складзе каманды ў матчы супраць «Анжэ»[4]. Гэты матч быў адзіным у складзе французскага клуба. Пасля абаронца быў у арэндах у італьянскіх клубах «Аталанта», «Пескара» і «Кальяры». Апошні з памянёных клубаў скарыстаўся мажлівасцю выкупу іграка, у выніку чаго 31 мая 2022 года Беланова стаў паўнавартасным футбалістам клуба з Сардзініі. Тым не менш, ужо ўлетку стала вядома, што чаканы сезон абаронца будзе бараніць колеры міланскага «Інтэра» паводле пагаднення арэнды[5]. 1 ліпеня 2023 года футбаліст падпісаў дагавор з «Тарына», што каштавала гэтаму клуба 8 мільёнаў еўра, якія турынцы мусілі выкласці «Кальяры» за іграка[6][7]. Дамова прадугледжвала, што Беланова мусіць быў часткай «Тарына» наступныя чатыры гады. Дэбют іграка прыпаў на 14 жніўня, калі ён з'явіўся ў стартавым складзе дружыны ў кубкавым матчы «Феральпісала», выйгранага з лікам 2:1. У наступны панядзелак пасля кубкавага матча Беланова дэбютаваў у матчы Серыі А супраць «Кальяры». Сустрэча скончылася ўнічыю з лікам 0:0. 16 лютага 2024 года абаронца ўключыў мяч у браму «Лечэ», адкрыўшы лік сваім галам[8]. 22 жніўня 2024 года італьянец вярнуўся ў «Аталанту» за каля 25 мільёнаў еўра, уключна з бонусамі.

Міжнародная

Беланова прыцягваўся да матчаў кожнай з юнацкіх і моладзевых зборных краіны. 24 сакавіка 2024 года паклаў пачатак выступы ў складзе нацыянальнай зборнай Італіі, з'явіўшыся ў таварыскім матчы супраць зборнай Эквадора[9]. Пазней у тым жа годзе быў абраны трэнерам Лучана Спалеці ў заяўку зборнай Італіі на чэмпіянат Еўропы 2024 года[10].

Дасягненні

«Інтэрнацыянале»:

Крыніцы

Спасылкі


Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya