Джавані Дзі Ларэнца
Джавані Дзі Ларэнца (італ.: Giovanni Di Lorenzo; нар. 4 жніўня 1993) — італьянскі футбаліст, абаронца клуба «Напалі і нацыянальнай зборнай Італіі. Кар’ераКлубнаяДзі Ларэнца пачынаў сваю кар’еру ў моладзевай сістэме «Рэджыны» ў 2009 годзе. 29 мая 2011 года ён дэбютаваў на прафесійным узроўні ў матчы Серыі Б супраць «Сасуола». Сезон 2012—2013 гадоў правёў на правах арэнды ў складзе «Кунеа», дзе выходзіў на поле ў 27 матчах і прыцягнуў на сябе ўвагу дзякуючы сваім шматспадзеўным выступам[2]. Пасля некалькіх гадоў у найніжэйшых дывізіёнах, у жніўні 2017 года абаронца склаў працоўны дагавор з «Эмпалі»[3]. Дзі Ларэнца дапамог камандзе прабіцца ў Серыю А, дэбютаваўшы ў найвышэйшым дывізіёне Італіі 19 жніўня 2018 года ў матчы супраць «Кальяры». 7 чэрвеня 2019 года італьянец далучыўся да «Напалі», які выклаў за іграка 8 мільёнаў еўра[4]. У свой першы год ён адразу замацаваўся ў першай адзінаццатцы і здабыў з клубам Кубак Італіі, адолеўшы ў фінале супраціўленне «Ювентуса». 15 ліпеня 2020 года з'явіліся чуткі аб мажлівым пераходзе футбаліста да шыхтаў англійскага «Манчэстэр Юнайтэд»[5], але замест гэтага ён падпісаў новы 5-гадовы кантракт з «Напалі», згодна з якім падоўжыў супрацоўніцтва з клубам да 2026 года[6]. 14 ліпеня 2022 года Дзі Ларэнца быў прызначаны новым капітанам каманды пасля сыходу Ларэнца Інсінье і Каліду Кулібалі[7]. 4 кастрычніка таго ж года адзначыўся першым голам у Лізе чэмпіёнаў, пацэліўшы мяч у браму «Аякса». Той матч скончыўся пераканаўчай выязной перамогай з лікам 6:1[8]. МіжнароднаяПрыцягваўся да матчаў моладзевай зборнай краіны. У нацыянальнай зборнай Італіі паклаў пачатак кар’еру 15 кастрычніка 2019 года, згуляўшы ў стартавым складзе ў выязным матчы супраць зборнай Ліхтэнштэйна, які яго каманда перамагла з лікам 5:0[9]. У чэрвені 2021 года быў уключаны ў склад зборнай Італіі з 26 чалавек на чэмпіянат Еўропы 2020 года трэнерам Раберта Манчыні[10]. На гэтым турніры стаў чэмпіёнам Еўропы, адгуляўшы цалкам фінальны матч супраць зборнай Англіі[11]. Дасягенні«Напалі»:
Італія:
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia