Федэрыка Гаці
Федэры́ка Га́ці (італ.: Federico Gatti; нар. 24 чэрвеня 1998) — італьянскі футбаліст, цэнтральны абаронца клуба «Ювентус» і нацыянальнай зборнай Італіі. Кар’ераКлубнаяУ юнацкай кар’еры Гаці выступаў за клубы «К’еры», «Тарына» і «Алесандрыя». У апошняй з памянёных каманд паклаў пачатак прафесійную кар’еру ў лютым 2015 года[3]. Пазней шмат гадоў гуляў на аматарскім узроўні, далучыўшыся ў сярэдзіне 2020 года для клуба «Про Патрыя». У 2021 годзе Гаці перайшоў у каманду Серыі Б «Фразінонэ»[4][5], падпісаўшы чатырохгадовы кантракт на 250 тысяч еўра. Дэбютаваў 15 жніўня ў матчы першага раўнду Кубка Італіі супраць «Венецыі», у якім Гаці не рэалізаваў сваю спробу ў серыі пасляматчавых пенальці. Абаронца быў блізкі да пераходу ў «Тарына», але іграка перахапіў «Ювентус», які выкупіў яго 31 студзеня 2022 года[6] у рамках пагаднення на чатыры з паловай гады. Пасля ўзгаднення кантракту Гаці адразу быў аддадзены ў арэнду «Фразінонэ» на рэшту сезону[7]. Па вяртанні з арэнды дэбютаваў у складзе «Ювентуса» 31 жніўня 2022 года супраць «Спецыі»[8]. МіжнароднаяЗа нацыянальную зборную Італіі дэбютаваў 11 чэрвеня, з'явіўшыся ў пачатковым складзе матча Лігі нацый супраць зборнай Англіі[9]. Быў уключаны ў склад зборнай на чэмпіянат Еўропы 2024 года пасля таго як з складу з прычыны траўмы выбыў Джорджа Скальвіні[10]. Дасягенні«Ювентус»:
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia