Федэрыка Дзімарка
Федэры́ка Дзіма́рка (італ.: Federico Dimarco; нар. 10 лістапада 1997) — італьянскі футбаліст, абаронца клуба «Інтэрнацыянале» і нацыянальнай зборнай Італіі. Кар’ераКлубнаяВыхаванец акадэміі «Інтэрнацыянале». Дэбютаваў у складзе клуба ва ўзросце 17 гадоў у матчы Лігі Еўропы супраць азербайджанскага «Карабаха»[3][4]. Дзімарка ў тым матчы выйшаў на змену Даніла Д’Амброзіа на 84-й хвіліне. У Серыі А першы матч ігрок правёў 31 мая 2015 года супраць «Эмпалі». Гэта быў апошні матч сезону, а сам абаронца з’явіўся на пляцоўцы замест Радрыга Паласіа на 89-й хвіліне[5]. У студзені 2016 года Дзімарка выправіўся ў арэнду ў клуб Серыі Б «Асколі»[6]. Пасля сканчэння сезона на правах арэнды далучыўся да «Эмпалі», але не здолеў дапамагчы клубу захаваць месца ў найвышэйшым дывізіёне. Улетку 2017 года Дзімарка быў набыты швейцарскім «Сіёнам» за 3,91 млн еўра, але ўжо праз год за 7 млн еўра вярнуўся назад у міланскі клуб[7]. Па вяртанні ў «Інтэр» ігрок зноў бавіў час у арэндах, абараняючы колеры «Пармы», а потым «Вероны». З сезона 2021—2022 гадоў пачаў стала выступаць у асноўным складзе «Інтэрнацыянале». У снежні 2021 года падоўжыў працоўнае пагадненне з клубам да чэрвеня 2026 года[8]. МіжнароднаяПрыцягваўся да матчаў юніёрскай, юнацкай і моладзевай зборных Італіі. Толькі пасля таго як замацаваўся ў складзе «Інтэрнацыянале» пачаў таксама выклікацца да нацыянальнай зборнай Італіі. Дэбютаваў у складзе зборнай 16 лістапада 2022 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Албаніі, які скончыўся перамогай апенінцаў з лікам 1:3. Праз чатыры дні ігрок таксама згуляў 90 хвілін матчу супраць зборнай Аўстрыі ў чарговай таварыскай сустрэчы. Дасягненні«Інтэрнацыянале»:
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia