Федэрыка К’еза
Федэры́ка К’е́за (італ.: Federico Chiesa; нар. 25 кастрычніка 1997) — італьянскі футбаліст, нападнік італьянскага клуба «Ліверпул» і нацыянальнай зборнай Італіі. Сын вядомага футбаліста Энрыка К’езы. Кар’ераКлубнаяДалучыўся да акадэміі «Фіярэнціны» ў 2007 годзе[2]. Свой першы прафесійны кантракт з клубам склаў напачатку 2016 года, далучыўшыся да галоўнае каманды клуба. У першым жа матчы сезона 2016—2017 гадоў дэбютаваў за клуб, з'явіўшыся ў матчы супраць «Ювентуса». 29 верасня 2016 года выйшаў на гульнявую пляцоўку ў матчы Лігі Еўропы супраць азербайджанскага «Карабаха»[3]. Свой першы гол за фларэнційцаў уключыў у браму ўсё таго ж «Ювентуса» 15 студзеня 2017 года, які апынуўся пераможным. Паступова ігрок здабыў месца ў першай адзінаццатцы, чым прыцягнуў увагу канкурэнтаў. 5 кастрычніка 2020 года К’еза склаў двухгадовую ўгоду з «Ювентусам», але фактычна нападнік перайшоў да турынцаў паводле дагаворы пазыкі ў памеры 3 мільёнаў еўра за першы сезон і 7 мільёнаў еўра за другі сезон з умовай куплі іграка за 40 мільёнаў еўра і 10 мільёнаў еўра ў дадатак[4]. 17 кастрычніка спартсмен дэбютаваў у кашулі «Ювентуса» ў матчы супраць «Кратонэ» (1:1), аддаўшы галавую перадачу на Альвара Марату і атрымаўшы чырвоную карту[5]. Сярод важных галоў першага сезона былі ўключэнні ў браму «Мілана», які скончыў пераможную серыі міланцаў у 27 матчаў[6]. Таксама К’еза двойчы адзначыўшыся ў браму «Порту» ў матчы Лігі чэмпіёнаў і здабыў пераможны гол у фінале Кубка Італіі 2021 года[7]. У студзені 2022 года ў матчы супраць «Ромы» атрымаў цяжкое пашкоджанне вязу, выбыўшы на сем месяцаў[8]. У выніку лячэнне расцягнулася, і ігрок вярнуўся на поле ў лістападзе 2022 годзе ў матчы супраць французскага ПСЖ. К’еза ў той сустрэчы замяніў Фабіа Мірэці на 74-й хвіліне. У 2021 годзе праз траўму выбыў на вялікі час. 29 жніўня 2024 года нападнік далучыўся да англійскага клуба «Ліверпул» згодна з доўгатэрміновай угодай. Як паведамлялася, трансфер іграка каштаваў англічанінам 10 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў і 2,5 мільёны фунтаў стэрлінгаў як дадатковыя мажлівыя бонусы[9][10]. МіжнароднаяК’еза выклікаўся ў юнацкую і моладзевую зборныя краіны. У сакавіку 2018 года быў выкліканы ў нацыянальную зборную Італіі трэнерам Луіджы Дзі Б’яджа на таварыскія матчы супраць зборных Аргенціны і Англіі[11]. 23 сакавіка ён дэбютаваў у матчы супраць аргенцінцаў[12]. Першы гол уключыў у браму зборнай Арменіі ў адборачным матчы да чэмпіянату Еўропы 2020 года. Поруч са зборнай здабыў перамогу на чэмпіянаце Еўропы 2020 года. Дасягненні«Ювентус»:
Італія:
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia