Ларэнца Пелегрыні
Ларэ́нца Пелегры́ні (італ.: Lorenzo Pellegrini; нар. 19 чэрвеня 1996) — італьянскі футбаліст, паўабаронца і капітан клуба «Рома» і нацыянальнай зборнай Італіі. Кар’ераКлубнаяІгрок яшчэ ў веку 9 гадоў далучыўся да акадэміі сталічнай «Ромы»[3]. паклаў пачатак прафесійную кар’еру 22 сакавіка 2015 года, калі з'явіўся на полі на замену ў матчы Серыі А супраць «Чэзены»[4]. У чэрвені таго ж года далучыўся да клуба «Сасуола», што каштавала клуба з Эміліі-Раманьі 1,25 мільёнаў еўра[5]. Паводле ўгоды паміж клубамі «Рома» захавала за сабой мажлівасць выкупіць у будучым іграка[6]. Упершыню згуляў за новы клуб 8 лістапада, калі яго клуб з лікам 1:0 выгуляў «Карпі»[7]. Свой першы гол уключыў у браму «Сампдорыі»[8]. Цягам сезона 2016—2017 гадоў замацаваўся ў першай адзінаццатцы каманды. Па сезоне быў вернуты да складу «Ромы», што каштавала клуба з сталіцы Італіі 10 мільёнаў еўра. Свой першы гол за родны клуб пацэліў 1 снежня 2017 года ў матчы Серыі А супраць клуба СПАЛ[9]. 25 мая 2022 года Пелегрыні быў капітанам каманды ў фінальным матчы Лігі канферэнцый, дзе італьянскі клуб быў мацней за нідэрландскі «Феенорд». У тым сезоне розыгрышу футбаліст быў абраны найлепшым іграком турніру[10]. МіжнароднаяІгрок прыцягваўся да матчаў зборных Італіі розных узростаў, беручы ўдзел у розных міжнародных спаборніцтвах. Упершыню ў склад нацыянальнай зборнай Італіі быў выкліканы 31 мая 2017 года на таварыскі матч супраць зборнай Сан-Марына, з'явіўшыся ў другім тайме. 11 чэрвеня таго ж года згуляў у складзе зборнай у адборачным матчы чэмпіянату свету 2018 года супраць зборнай Ліхтэнштэйна. Свой першы гол у кашулі нацыянальнай дружыны здабыў 5 верасня 2019 года ў матчы супраць зборнай Арменіі[11]. Дасягненні«Рома»:
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia