Джанлука Скамака

Футбол
Джанлука Скамака
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 1 студзеня 1999(1999-01-01)[1] (26 гадоў)
Грамадзянства
Рост 195 см
Вага 85 кг
Пазіцыя нападаючы
Клубная кар’ера[* 1]
2023— Аталанта 29 (12)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джанлу́ка Скама́ка (італ.: Gianluca Scamacca; нар. 1 студзеня 1999) — італьянскі футбаліст, нападнік клуба «Аталанта» і нацыянальнай зборнай Італіі.

Кар’ера

Клубная

Выхаванец футбольных акадэмій рымскіх клубаў «Лацыа» і «Ромы». Аднак, яшчэ падлеткам трапіў у Нідэрланды, дзе навучаўся ў акадэміі эйндховенскага клуба ПСВ[2]. У моладзевай камандзе клуба дэбютаваў у другім дывізіёне нідэрландскага чэмпіянату.

У студзені 2017 года вярнуўся на радзіму, узгодніўшы працоўны дагавор з клубам «Сасуола» тэрмінам на чатыры з паловай гады[3]. 29 кастрычніка дэбютаваў у Серыі А, згуляўшы матч супраць «Напалі». У элітным дэвізіёне юнак не даў рады, таму выправіўся на пачатку 2018 года ў арэнду ў клуб Серыі Б «Крэманезэ»[4]. Сезон 2018—2019 гадоў згуляў у Эрэдывізіі, абараняючы колеры «Зволе»[5]. Пасля ў арэндзе правёў наступныя гады ў «Асколі» і «Джэноа». Улетку 2021 года вярнуўся ў «Сасуола», дзе склаў выніковую тройцу з Даменіка Берардзі і Джакама Распадоры. 17 кастрычніка нападнік адзначыўся дублем у браму былога клуба «Джэноа», а агулам за сезон уключыў 16 галоў у браму супернікаў.

Такі ўхвальны сезон вымусіў англійскі «Вест Хэм Юнайтэд» набыць іграка за 30,5 мільёнаў фунтаў. Паводле дагаворы пры пэўных варунках італьянцы мусілі атрымаць яшчэ дадаткова 5 мільёнаў фунтаў. Дэбютаваў у Вялікабрытаніі 7 жніўня 2022 года ў матчы супраць «Манчэстэр Сіці»[6]. Аднак, поспеху італьянцу бракавала, пагатоў ён яшчэ атрымаў траўму калена, якая вымагала медыцынскай аперацыі. 7 жніўня 2023 года нападнік далучыўся да «Аталанты». Ужо 2 верасня Скамака адзначыўся дублем у браму «Монцы»[7]. 11 красавіка 2024 года спрычыніўся да разгрому англійскага «Ліверпула» на яго полі ў матчы Лігі Еўропы. Ігрок двойчы пацэліў мяч у браму мерсісайдцаў, а выніковы лік 0:3, даў магчымасць атрымаць перавагу перад другім матчам двубою.

Міжнародная

Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Італіі 8 верасня 2021 года ў адборачным матчы да чэмпіянату Еўропы 2022 года супраць зборнай Літвы. Ігрок з'явіўся на пляцоўцы ў другім тайме, замяніўшы Федэрыка Бернардэскі[8]. 17 кастрычніка 2023 года ўключыў свой першы гол за каманду ў матчы супраць зборнай Англіі, але апенінцы зведалі паражэнне ў тым матчы з лікам 3:1.

Дасягненні

«Вест Хэм Юнайтэд»:

«Аталанта»:

Крыніцы

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya