Аляксандр Ільіч Селязнёў
Аляксандр Ільіч Селязнёў (1956, в. Тукалава Жаркоўскага раёна, Калінінская вобласць, РСФСР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі (2006—2010). БіяграфіяНарадзіўся ў 1956 годзе ў д. Тукалава Жаркоўскага раёна Калінінскай вобласці (Расія). Працоўную дзейнасць пачаў у 1973 годзе ў будаўнічай вобласці (сталяр мэблевай фабрыкі, майстар, прараб, галоўны інжынер). У 1986—1989 гадах — інструктар аддзела будаўніцтва, загадчык сектара сельскага і дарожнага будаўніцтва, інспектар пры сакратарыяце Магілёўскага абкама КПБ. У 1989—1994 гадах — намеснік старшыні па вытворчасці, намеснік старшыні праўлення магілёўскага «Аблсельбуду». У 2001 годзе быў прызначаны кіраўніком Апарату Савета міністраў Рэспублікі Беларусь. З 5 мая 2006 — міністр архітэктуры і будаўніцтва[1]. 27 снежня 2010 года Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь склаў паўнамоцтвы перад новаабраным прэзідэнтам і Аляксандр Селязнёў зышоў у адстаўку[2]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia