Віктар Мікалаевіч Вятроў
Вíктар Мікалáевіч Вятрóў (1938, Рагачоў, Гомельская вобласць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі (1997—1999). БіяграфіяНарадзіўся ў 1938 годзе ў Рагачове Гомельскай вобласці. Скончыў Саратаўскі аўтамабільна-дарожны інстытут па спецыяльнасці «Інжынер-будаўнік». Па камсамольскай пуцёўцы быў накіраваны ў Кузбас. Працоўную дзейнасць пачынаў інжынерам разрэза-будаўнічага ўпраўлення трэсту «Кемеравашахтбуд» у 1960 годзе. Пазней працаваў начальнікам аддзела капітальнага будаўніцтва трэсту «Кемерававугаль», начальнікам будаўнічага ўпраўлення трэсту «Кемераватрансдарбуд». У 1967 годзе вярнуўся ў Беларусь. Амаль 20 гадоў ён працаваў у будаўнічых трэстаў Магілёва, узначальваў кіраванне Магілёўскага воблмежсельгасбуду. У 1986—1994 гадах быў першым намеснікам старшыні кіравання Белсельбуду. 9 верасня 1994 указам Прэзідэнта быў прызначаны першым намеснікам міністра архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь. З 13 сакавіка 1997 — міністр архітэктуры і будаўніцтва[1]. Узнагароды
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia