Юрый Аляксандравіч Пуплікаў
Ю́рый Алякса́ндравіч Пу́плікаў (12 жніўня 1935, г. Арзамас Горкаўскай вобласці (цяпер Ніжагародская вобласць) — 14 лютага 2006) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы старшыня Дзяржаўных камітэтаў Беларускай ССР і Рэспублікі Беларусь по справах будаўніцтва (1986-1993[1]), заслужаны будаўнік БССР. БіяграфіяУ 1960 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. У розныя гады ўзначальваў мінскі будаўнічы трэст № 5, які адбудоўваў мінскія трактарны завод, аўтамабільны завод, маторны, шарыкападшыпнікавы, вытворчых аб'яднанняў «Інтэграл» і «Гарызонт», будаўнічы трэст № 37, які пачаў будаўніцтва горада Лангепаса. Працаваў намеснікам старшыні Мінскага гарадскога выканкама, намеснікам міністра прамысловага будаўніцтва БССР — начальнікам камбіната «Мінскбуд». У 1983 годзе ўзначаліў будаўніцтва мінскага метрапалітэна[2], пад яго кіраўніцтвам будаўніцтва 1-й чаргі Мінскага метро было скончана на 10 месяцаў раней за намечаны тэрмін. З 1986 па 1990 гады быў рэдактарам часопіса «Будаўніцтва і архітэктура Беларусі».[3] З 1998 года быў старшынёй Саюзу будаўнікоў Рэспублікі Беларусь. Майстар спорту па веласіпедным спорце, уваходзіў у зборную БССР. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia