Генадзь Піліпавіч Курачкін
Генáдзь Пілíпавіч Курачкін (19 кастрычніка 1948, Камянец-Падольскі, Хмяльніцкая вобласць, УССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі (1999—2006). БіяграфіяНарадзіўся 19 кастрычніка 1948 года ў г. Камянец-Падольскі Xмяльніцкай вобласці Украіны. У 1976 годзе скончыў Наваполацкі політэхнічны інстытут і ў 1993 годзе Акадэмію кіравання пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. Спецыяльнасць па адукацыі — прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва, эканоміка і кіраванне вытворчасцю. Працоўную дзейнасць пачынаў аўтаслесарам Полацкага аўтобусна-таксаматорнага парку. Служыў у Савецкай арміі. Працаваў майстрам-брыгадзірам, начальнікам вытворча-тэхнічнага аддзела будаўнічага ўпраўлення № 125 г. Наваполацка, галоўным інжынерам будаўнічага ўпраўлення № 103, начальнікам будупраўлення № 104 г. Ліда, галоўным інжынерам, кіраўніком будтрэста № 19 г. Ліда. У 1999 г. прызначаны намеснікам міністра архітэктуры і будаўніцтва. З 16 красавіка 1999 — міністр архітэктуры і будаўніцтва[1]. 6 кастрычніка 2000 г прызначаны прадстаўніком дзяржавы ААТ «Белпрамбудбанк». 21 верасня 2001 г. Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь склаў паўнамоцтвы перад новаабраным прэзідэнтам. 24 верасня 2001 года ўказам прэзідэнта № 537 прызначаны Міністрам архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь. 20 лютага 2004 прызначаны прадстаўніком дзяржавы ў ААТ «Белпрамбудбанк» 5 мая 2006 года быў вызвалены з пасады міністра ў сувязі з пераходам на іншую працу[2]. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia