Аляксандр Анатольевіч Жлутка
Алесь Жлутка, поўнае імя Аляксандр Анатолевіч Жлутка (нар. 12 верасня 1954, в. Заполле, Клічаўскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі філолаг, гісторык, перакладчык, археограф. Знаўца сярэднявечнай лацінскай традыцыі ў Беларусі, які адкрыў і апублікаваў шмат гістарычных дакументаў. Аўтар перакладаў з лацінскай і старажытнагрэчаскай моў. Кандыдат філалагічных навук (1990), дацэнт[2]. Біяграфічныя звесткіСкончыў у 1983 годзе скончыў факультэт замежных моў Львоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «класічная філалогія», у 1988 годзе — аспірантуру Інстытута літаратуры АН БССР[2]. У 1990 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Лацінская літаратура Беларусі эпохі Асветы». З 1996 года старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі[2]. У 1983—1985 гадах выкладаў лацінскую мову ў Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. У 1988—1991 гадах малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры АН БССР. У 1991—1995 гадах старшы навуковы супрацоўнік, даследчык лацінскай пісьменнасці Беларусі XIII—XIX стагоддзяў Нацыянальнага навукова-асветнага цэнтра імя Францыска Скарыны. У 1995—1996 гадах выкладчык класічных моў Беларускага гуманітарнага ліцэя[2]. Выкладаў таксама ў Беларускім інстытуце культуры, Пінскай духоўнай семінарыі імя Тамаша Аквінскага[2]. 8 лістапада 2020 года ў час пратэстаў у Беларусі Аляксандр Жлутка быў затрыманы за ўдзел у «Маршы народаўладдзя»[3] і прысуджаны да 10 сутак арышту[4][5]. Праз два тыдні кіраўніцтва Інстытута гісторыі НАН Беларусі не працягнула з ім кантракт[6]. У 1996—2020 гадах у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі: старшы навуковы супрацоўнік аддзела спецыяльных гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу, старшы навуковы супрацоўнік аддзела крыніцазнаўства і археаграфіі[2]. З 2021 года працуе ва Універсітэце Палацкага ў Оламаўцы (Чэхія)[2]. СтажыроўкіСтажыраваўся ў архівах і бібліятэках Рыма, Ватыканскім таемным архіве (пры падтрымцы Цэнтра еўрапейскіх даследаванняў і кантактаў Рымскага ўніверсітэта «La Sapienza», Італія), Тайным дзяржаўным архіве Прускай культурнай спадчыны (Берлін, Германія), архівах і бібліятэках Рыгі (міжакадэмічны абмен, Латвія), Варшавы і Кракава (стыпендыя Касы імя Юзафа Мяноўскага, Польшча), а таксама ў Ягелонскім, Варшаўскім, Беластоцкім, Уроцлаўскім і Познаньскім універсітэтах (прэмія імя Льва Сапегі, Польшча, 2009)[2]. Навукова-даследчыцкая дзейнасцьДаследуе лацінамоўную літаратуру Беларусі, лацінамоўныя крыніцы з гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, гісторыю ранняга хрысціянства на беларускіх землях, беларускую анамастыку.[7] Падрыхтаваў да выдання кнігу дакументаў і сведчанняў «Міндаў — кароль Літовіі». Перакладчыцкая дзейнасцьПеракладаў на беларускую мову паэзію Гарацыя, байкі Эзопа, творы анакрэонтыкаў. Прызнанне
Кніжныя публікацыі
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia