Аляксандр Генадзевіч Анюкоў
Алякса́ндр Гена́дзевіч Анюко́ў (руск.: Александр Геннадьевич Анюков; нар. 28 верасня 1982, Куйбышаў) — расійскі футбаліст, абаронца. Вядомы па выступах за санкт-пецярбургскі «Зеніт». Заслужаны майстар спорту Расіі (2008). Пяціразовы чэмпіён Расіі ў складзе «Зеніта», чатырохкратны ўладальнік Суперкубка Расіі, ўладальнік Кубка Расіі (2010), Кубка УЕФА і Суперкубка УЕФА (2008). Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы 2008 года. Клубная кар’ера«Крылы Саветаў»Футболам пачаў займацца услед за сваім старэйшым братам прафесійным футбалістам Аляксеем. У шэсць гадоў пачаў наведваць футбольную секцыю. У складзе «самарцаў» быў чэмпіёнам расійскай дзіцячай футбольнай лігі ў 1994 і 1995 годзе. Сезон 2000 года пачаў ў другім дывізіёне ў складзе «Крылаў Саветаў-2», выступаючы на пазіцыі лібера. З гэтага сезона абаронца спадабаўся Аляксандру Тарханаву і стаў трэніравацца з асноўным складам самарскага клуба, а 10 верасня 2000 года ўпершыню згуляў у галоўнай камандзе ў Сочы ў кубкавай сустрэчы супраць «Жамчужыны» (1:0). У чэмпіянатах краіны дэбютаваў 14 кастрычніка 2000 году ў матчы супраць «Зеніта» (0:1). За самарскі клуб правёў 71 матч чэмпіянату Расіі, забіў 3 галы. «Зеніт»У «Зеніт» перайшоў у ліпені 2005 года, калі самарскі клуб знаходзіўся ў крызіснай сітуацыі. Угаворы кіраўніцтва і асабістыя звароты віцэ-губернатара да іграка не пахіснулі жадання змяніць становішча і пераехаць у Пецярбург. У чэрвені 2019 года завяршыў кар’еру і ўвайшоў у трэнерскі штаб Сяргей Семака ў «Зеніце»[4]. Аднак, у ліпені вырашыў вярнуцца на поле і на правах арэнды далучыўся да «Крылаў Саветаў»[5]. У маі 2020 года канчаткова завяршыў кар’еру. Міжнародная кар’ераВыступаў за юнацкую і маладзёжную зборныя Расіі, з 2004 года рэгулярна запрашаўся ў галоўную каманду краіны. ДасягненніКлубныя«Зеніт»
МіжнародныяРасія
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia