Вячаслаў Аляксандравіч Малафееў
Вячасла́ў Алякса́ндравіч Малафе́еў (руск.: Вячеслав Александрович Малафеев; нар. 4 сакавіка 1979, Ленінград) — расійскі футбаліст, брамнік. На працягу ўсёй кар’еры выступаў за пецярбургскі «Зеніт». Заслужаны майстар спорту Расіі (2008). З 2003 по 2012 год ігрок зборнай Расіі. У канцы футбольнай кар’еры заняўся бізнесам, уладальнік агенцтва нерухомасці. Кар’ераКлубнаяМалафееў дэбютаваў у матчы супраць ўладзікаўказскай «Аланіі», пасля таго, як Раман Беразоўскі быў выдалены за абразу ў адрас суддзі. Аднак скарыстацца шанцам стаць першым нумарам Малафееў не здолеў. Тым не менш, менавіта з гэтага часу Вячаслава сталі выклікаць у алімпійскую зборную Расіі, за якую ён упершыню згуляў супраць Арменіі 4 верасня 1999 года. У 2003 годзе Малафееў разам з «Зенітам» заняў другое месца ў чэмпіянаце, атрымаўшы прыз «Варатар года» імя Льва Яшына і трапіў у спіс 33 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Расіі. Два раўнацэнныя варатары «Зеніта», Каміл Чантафальскі і Малафееў, стала змагаліся за месца ў асноўным складзе. У 2005 годзе, зарабіўшы выдаленне ў кубкавым матчы супраць ЦСКА, Вячаслаў надоўга стаў другім варатаром. У сваю чаргу, у пачатку 2006 года Чантафальскі быў выдалены ў матчы Кубка УЕФА супраць «Русенборга», і Малафееў у выніку згуляў у тым годзе 36 гульняў, прапусціўшы ў іх 30 мячоў і зноў трапіўшы ў спіс 33 найлепшых футбалістаў чэмпіянату. У наступным годзе ў каманды не было ярка выяўленага першага нумару. Малафееў згуляў 24 гульні, прапусціў 27 мячоў, заваяваў залатыя медалі чэмпіянату і стаў «варатаром года»[3]. МіжнароднаяЗ 2000 году Вячаслаў прыцягваўся да збораў нацыянальнай зборнай Расіі. У лістападзе 2003 года Вячаслаў згуляў свой першы матч за зборную Расіі, калі Расія праводзіла другую стыкавую гульню супраць зборнай Уэльса. ДасягненніКлубныяЗеніт
МіжнародныяРасія
Асабістае жыццёВячаслаў з’яўляецца ўдаўцом, яго жонка Марына Малафеева, прадпрымальнік, загінула ў аўтамабільнай аварыі 17 сакавіка 2011 года. Разам з Марынай у Вячаслава маюцца двое дзяцей — дачка Ксенія (2003) і сын Максім (2006). Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia