Аляксандр Дажбог Сапега
Аляксандр Дажбог Сапега (Аляксандр Багдан, Аляксандр Тэадат) (1585 — студзень 1635) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. БіяграфіяВучыўся ў езуіцкім калегіўме ў Брунсбергу (Браневе). Падкаморы віцебскі з 1606, староста аршанскі з 1610, кашталян віцебскі ў 1613—1615 (адмовіўся ад пасады), староста прапойскі і чачэрскі з 1622, крычаўскі (да 1631), чашнік ВКЛ у 1631—1632. Удзельнічаў у баях за Смаленск у час вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609—1618. У 1621 браў удзел у Хоцінскай бітве, дзе пасля смерці гетмана Яна Кароля Хадкевіча прыняў камандаванне літоўскім войскам. У 1627 удзельнічаў у вайне са Швецыяй за Інфлянты. У 1631 атрымаў пасаду вялікага літоўскага чашніка, але хутка адмовіўся ад яе з-за дрэннага стану здароўя. Заснаваў касцёл і кляштар дамініканцаў у Астроўне (Віцебскае ваяводства). Сям’яПаходзіў з чарэйскай лініі магнацкага роду Сапегаў, сын Рыгора і Соф’і Стравінскай, пляменнік вялікага літоўскага канцлера Льва Сапегі. Меў брата Крыштафа Стэфана. Ажаніўся ў 1613 годзе з Альжбетай Хадкевіч (памерла пасля 1630), дачкой віленскага кашталяна Гераніма Хадкевіча. Меў з ёй дзяцей:
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia