Аляксандр Пятровіч Барсукоў
Аляксандр Пятровіч Барсукоў (29 красавіка 1965, в. Перавессе, Веткаўскі раён, Гомельская вобласць) — работнік міліцыі ў Беларусі, дзяржаўны функцыянер, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь з 2024 года. генерал-лейтэнант міліцыі (2020). Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па Мінску (2020—2024), намеснік Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь (2017—2020). Адзін з кіраўнікоў сілавых структур, якія прымалі ўдзел у падаўленні акцый пратэсту 2020 года. БіяграфіяНарадзіўся 29 красавіка 1965 года ў в. Перавессе Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці[1]. З 1983 па 1985 год праходзіў тэрміновую ваенную службу ва Узброеных Сілах СССР. На службе ў органах унутраных спраў з 1985 года. У 1986 годзе працаваў сяржантам міліцыі ўзвода па абслугоўванні Цэнтральнага раёна Гомеля асобнага батальёна патрульна-паставой службы міліцыі УУС Гомеля, прымаў удзел у эвакуацыі мясцовых жыхароў і ахове правапарадку ў раёнах, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Да пераезду ў Мінск чатыры гады служыў следчым у АУС Веткаўскага райвыканкама[2]. У 1990 годзе скончыў Мінскую спецыяльную сярэднюю школу міліцыі імя М. В. Фрунзэ[3]. Пазней праходзіў службу на розных пасадах у АМАПе пры МУС Рэспублікі Беларусь. У 1997 годзе скончыў Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Правазнаўства»[1]. З 1999 па 2002 год працаваў намеснікам начальніка Цэнтральнага РУУС Мінска — начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі і спецыяльнай міліцыі. З 2002 па 2007 год быў камандзірам палка патрульна-паставой службы міліцыі ГУУС Мінгарвыканкама, затым працаваў намеснікам начальніка УУС Мінскага аблвыканкама — начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі і спецыяльнай міліцыі. З 2007 па 2011 год праходзіў службу ў розных кіруючых пасадах Галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі МУС, узначальваў Дэпартамент выканання пакаранняў МУС. Неаднаразова асабіста каардынаваў разгоны акцый пратэсту ў Мінску[4]. Пасля жорсткага разгону ў Мінску акцыі пратэсту 19 снежня 2010 года па выніках правядзення прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2010 года Барсукоў заявіў, што падчас гэтых падзей пацярпела ў дзясяткі больш міліцыянтаў, чым дэманстрантаў[5]. C 21 кастрычніка 2011 года[6] па 10 лістапада 2017 года працаваў начальнікам ГУУС Мінгарвыканкама. З 10 лістапада 2017 года[7] па 24 снежня 2019 года быў намеснікам міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. 24 снежня 2019 года прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў — начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі[8]. З’яўляўся адным з кіраўнікоў, якія займаліся задушэннем масавых пратэстаў па выніках прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года. Нягледзячы на шматлікія сведчанні[9][10] здзекаў, прыніжэнняў і катаванняў затрыманых у ходзе масавых пратэстаў, вечарам 13 жніўня Барсукоў заявіў, што «ніякіх здзекаў не было»[11]. З 29 кастрычніка 2020 года да 29 сакавіка 2024 года[12] — памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па горадзе Мінску, прысвоена званне генерал-лейтэнант міліцыі. У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Паўднева-Заходняй акругі № 100. Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы[1]. Санкцыі ЕС, ЗША і іншых краінАляксандр Барсукоў неаднаразова станавіўся суб’ектам забароны на паездкі і замарожвання актываў Еўрапейскім Саюзам як частка Чорнага спісу Еўрасаюза[13]. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года у 2012 годзе Савет Еўрапейскага Саюза прызнаў Барсукова як начальніка ГУУС Мінгарвыканкама, які шэраг гадоў кіраваў дзеяннямі міліцыі супраць вулічных пратэстоўцаў, адказным за рэпрэсіі супраць каля дзясятка мірных дэманстрантаў у Мінску, якія пазней былі асуджаны за парушэнне закона аб масавых мерапрыемствах[13][4]. Еўрапейскія санкцыі былі знятыя 15 лютага 2016 года[14]. 31 жніўня 2020 года Барсукоў уключаны ў спіс асоб, на якіх накладзеная бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовы забарону на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву у сувязі з тым, што сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае задушэнне мірных пратэстаў[15][16]. 2 кастрычніка 2020 года Барсукоў быў зноўку ўключаны ў Чорны спіс Еўрасаюза. Савет Еўрапейскага Саюза прызнаў, што Барсукоў застаўся актыўным у рэжыме Лукашэнкі як інспектар па гораду Мінску, адказным за кампанію рэпрэсій і запалохвання, якая праводзіцца сіламі МУС пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, у прыватнасці, за адвольныя арышты і жорсткае абыходжанне з мірнымі дэманстрантамі, а таксама за запалохванне і гвалт у дачыненні да журналістаў[17]. Акрамя таго, Барсукова ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія[18], Канада[19], Швейцарыя[20][21]. 2 кастрычніка 2020 года ЗША ўключылі Барсукова ў санкцыйны спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб як аднаго з кіраўнікоў службаў бяспекі, адказных за жорсткае падаўленне пратэстаў[22]. Сям'яЖанаты, мае сына[1]. Узнагароды
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia