Аляксеева (Гарадоцкі раён)
Аляксе́ева[1] (трансліт.: Aliaksiejeva, руск.: Алексеево) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Мяжанскага сельсавета. За 60 км на паўночны ўсход ад Гарадка, 58 км ад чыгуначнай станцыі Гарадок на лініі Віцебск — Невель, 93 км ад Віцебска. На паўднёвы захад ад вёскі знаходзіцца возера Аляксееўскае. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёску Палавейскае, Хмяльнік і далей па дарозе Гарадок — Мяжа. ГісторыяУ канцы 18 стагоддзя вёска ў Суражскім павеце Полацкай губерні. У 1785 годзе дзяржаўная ўласнасць. З 1802 года ў Віцебскай губерні. У пачатку 19 стагоддзя вёска і фальварак, уладанне памешчыка Паўла Бруевіча. У 1841 годзе ў складзе Цесцінскага царкоўнага прыхода. У другой палове 19 стагоддзя — першай палове 20 стагоддзя вёска ў Цесцінскай воласці Гарадоцкага павета. У 1896 годзе адкрыта школа граматы. У 1897 годзе цэнтр Аляксееўскай сельскай грамады. У 1920 годзе працавала школа 1-й ступені. З 15 лютага 1923 года ў Веліжскім павеце. У сакавіку 1924 вернута ў склад БССР. З 17 ліпеня 1924 года ў Мяжанскім раёне Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 20 жніўня 1924 года ў Шабраўскім сельсавеце. З 8 ліпеня 1924 года ў Суражскім раёне. У пачатку 1930-х гадоў працавалі калгасы «Чырвоны будаўнік», «Чырвоны ўдарнік», былі 2 кузні. У Другую сусветную вайну нацысты спалілі вёску і загубілі 45 жыхароў. З фронту не вярнуліся 10 жыхароў. З 20 студзеня 1960 года ў Езярышчанскім, з 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. У 1970 годзе ў саўгасе «Хмяльніцкі». Да 12 мая 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Хмяльніцкага сельсавета[2], да 3 ліпеня 1970 года — у склад Шабраўскага сельсавета, да 8 красавіка 2004 года — у склад Хмяльніцкага сельсавета[3]. У 2012 годзе ў складзе КУСП «Сцяпанавічы». Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia