Сячонка
Сячо́нка[1], таксама Сечанка[2] (трансліт.: Siačonka, руск.: Сечёнка) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Мяжанскага сельсавета. За 38 км на паўночны ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Гарадок на лініі Віцебск — Невель, 73 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны. На поўдні і ўсходзе знаходзіцца лясны масіў. Транспартныя сувязі па дарозе Гарадок — Мяжа, якая праходзіць праз вёску. ГісторыяУ пачатку 19 стагоддзя вёска ў Суражскім павеце Віцебскай губерні, уладанне памешчыкаў Глінскіх, потым да 1838 года Савельевых, у складзе маёнтка Вярэчча, фальварак. За даўгі перад Маскоўскім апякунскім саветам забрана ў казну. У 1847 годзе працавала карчма. З 1866 года ў Гарадоцкім павеце, у Вярэцкай воласці. У 1896 годзе адкрыта школа граматы (8 вучняў). У пачатку 20 стагоддзя вёска ў Вярэцкай воласці і сельскім таварыстве, адносілася да Вярэцкага праваслаўнага прыхода. У 1920 годзе ў Віцебскім павеце. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Мяжанскім сельсавеце Мяжанскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У 1925 годзе ў вёсцы працавалі 2 сталярні, кузьня, цагельня, шавецкая і 2 кравецкія майстэрні. Насельніцтва
ІнфраструктураУ 2018 годзе ўчастак Гарадоцкага раёна электрычных сетак, магазін. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia