Чарныя
Чарны́я[1] (трансліт.: Čarnyja, руск.: Черные) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Мяжанскага сельсавета. За 28 км на паўночны ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Гарадок на лініі Віцебск — Невель, 63 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны. На паўднёвым усходзе ляжыць лясны масіў. Транспартныя сувязі па аўтадарозе Гарадок — Мяжа, якая праходзіць побач з вёскай. ГісторыяЗ 1802 года вёска ў Суражскім павеце Віцебскай губерні, у маёнтку Прыбыткова. У 1846 годзе ўладанне памешчыка Яўневіча. У канцы 19 — пачатку 20 стагоддзяў вёска ў Вышадскай воласці Гарадоцкага павета Віцебскай губерні. У 1905 годзе 106 дзесяцін зямлі. З 15 лютага 1923 года ў Віцебскім павеце. У сакавіку 1924 года вернута ў БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Паташнянскім сельсавеце Мяжанскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 8 ліпеня 1931 года ў Гарадоцкім раёне. У 1933 годзе дзейнічаў калгас «Ударнік», былі кузня і млын. З 12 лютага 1935 года ў Мехаўскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну з франтоў не вярнуліся 9 жыхароў. З 16 ліпеня 1954 года ў Мяжанскім сельсавеце. З 18 сакавіка 1958 года ў Езярышчанскім, з 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. У 1970 годзе ў саўгасе імя А. Я. Казлова. У 2012 годзе ў складзе КУСП «Сцяпанавічы». Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia