Баркі (Мяжанскі сельсавет)
Баркі́[1] (трансліт.: Barki, руск.: Борки) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Мяжанскага сельсавета. За 50 км на паўночны ўсход ад Гарадка, 30 км ад чыгуначнай станцыі Езярышча на лініі Віцебск — Невель, 85 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны. На захад і усход — лясныя масівы. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёску Каверзы і далей па дарозе Гарадок — Мяжа. ГісторыяДа 1796 года вёска ў Суражскім павеце Полацкай губерні. З 1802 года ў Віцебскай губерні. У 1841 годзе адносілася да Цесцінскага прыхода. З 1866 года ў Цесцінскай воласці Гарадоцкага павета, адносілася да складу Аляксееўскай сельскай грамады. З 15 лютага 1923 года ў Веліжскім павеце. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 17 ліпеня 1924 года ў Мяжанскім раёне Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года), з 20 жніўня 1924 года ў Газьбенскім сельсавеце. У 1925 годзе былі 2 кузьні. З 8 ліпеня 1931 года ў Гарадоцкім, з 12 лютага 1935 года ў Мехаўскім раёнах. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну з фронту не вярнуліся 15 жыхароў. Да 12 мая 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Хмяльніцкага сельсавета[2], да 3 ліпеня 1970 года — у склад Шабраўскага сельсавета, да 8 красавіка 2004 года — у склад Хмяльніцкага сельсавета[3]. У 2012 годзе была ў складзе КУСП «Сцяпанавічы». Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia