Валерый Гандлін
Валерый Гандлін (нар. 18 ліпеня 1986, Светлагорск, Гомельская вобласць, БССР, СССР) — беларускі баскетбаліст. Разыгрываючы абаронца. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Выступаў за зборную Беларусі. Кар’ераНарадзіўся ў горадзе Светлагорск. Выхаванец светлагорскай СДзЮШАР №1[2]. Першы трэнер — А. А. Гандлін (бацька Валерыя). Навучаўся ў Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Аляксандра Леанідавіча Папкова. Выступаў за беларускія клубы РВАР (2003/04), «Мінск-БНТУ» (2004/05), АЗАА (2005—2007), «Мінск-2006» (2007/08), «Гродна-93» (2011). Таксама выступаў за клубы Ізраіля і Казахстана[3]. У сезоне 2014/15 гуляў за клуб «Хапаэль» (Эйлат), які дайшоў да фіналу плэй-оф чэмпіянату Ізраіля[4]. Выступаў за моладзевую зборную Беларусі (2005—2006)[5][6][7] і нацыянальную зборную Беларусі (2008—2015)[8][9]. Дасягненні
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia