Аляксандр Яўгенавіч Пустагвар
Аляксандр Яўгенавіч Пустагвар (нар. 3 красавіка 1985[1], Мінск) — беларускі баскетбаліст. Атакуючы абаронца / лёгкі форвард. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі па баскетболе. БіяграфіяНарадзіўся 3 красавіка 1985 года ў Мінску ў спартыўнай сям’і. Бацька — Яўген Пустагвар, беларускі баскетбаліст і трэнер, гуляў за студэнцкую зборную СССР па баскетболе і мінскі баскетбольны клуб «РТІ». Маці гуляла за зборную СССР па валейболе, чэмпіёнка СССР у складзе валейбольнага клуба «Уралачка» (Екацярынбург)[2]. Да 17 гадоў жыў у Мінску[2], праходзіў навучанне ў мінскай ДзЮСШ «Аўтазаводзец» пад кіраўніцтвам Святланы Міхайлаўны Злобіч, потым — у Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Аляксандра Леанідавіча Папкова[3]. Выступаў за беларускія, расійскія, украінскія, румынскія і венгерскія клубы, заваёўваў медалі нацыянальных чэмпіянатаў. З 2008 па 2021 год — гулец зборнай Беларусі па баскетболе, у 2019 годзе — капітан зборнай. У кастрычніку 2023 года абвясціў аб завяршэнні гульнявой кар’еры[4]. Кар’ера
Дасягненні
Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia