Помнік Якубу Коласу (Мікалаеўшчына)
По́мнік Яку́бу Ко́ласу — помнік народнаму паэту Беларусі Якубу Коласу ў вёсцы Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці, пастаўлены ў гонар яго 90-годдзя. ГісторыяУшанаванне памяці Народнага паэта Беларусі, карані якога паходзяць з Мікалаеўшчыны, пачалося адразу пасля смерці літаратара ў 1956 годзе, што было зацверджана пастановай Савета Міністраў БССР[1]. На той час ужо быў падрыхтаваны праект помніка аўтарства Міхаіла Бакланава ў выглядзе бюста, пастаўленага на абліцаваны пастамент з надпісам «Якуб Колас (1882—1956)»[2]. Рэалізацыя праекта ажыццяўлялася на працягу 16 гадоў, у выніку чаго канчатковы варыянт атрымаўся адрозным ад першапачатковага (спрошчаны пастамент, зменены формы бюста). Адкрыццё помніка адбылося ў межах святкавання 90-годдзя з дня нараджэння паэта[3]. Помнік з’яўляецца традыцыйным месцам адзначэння юбілеяў Якуба Коласа. Падчас святкавання 130-годдзя з дня нараджэння пісьменніка да мемарыяла ўсклаў кветкі тагачасны міністр культуры Павел Латушка[4]. На сённяшні дзень гэта адзінае ўвасабленне памяці паэта ў скульптуры на яго малой радзіме. Неаднаразова выказваліся прапановы аб усталяванні падобнага манумента ў Стоўбцах[5]. Працы па яго ўзвядзенні ўжо пачаліся[6]. АпісаннеПомнік размешчаны на невялікай пляцоўцы каля будынка адміністрацыі Мікалаеўшчынскага сельсавета, ад яго да вуліцы Школьнай пракладзена асфальтаваная сцежка, уладкаваны невялікі сквер. Прасторавая кампазіцыя помніка вельмі кампактная[7]. Скульптары — народны мастак БССР Аляксей Глебаў і Ігар Краўчанка, архітэктар — Леў Міцкевіч[3]. Помнік складаецца з прамавугольнага пастамента, на які пастаўлены бюст паэта. Аснова выканана з бетона, абліцаванага лабрадарытам, бюст — бронзавы. Вышыня бюста — 1,1 метра, агульная вышыня разам з пастаментам — 3,6 метраў. У рысах твару Коласа падкрэсленыя такія рысы яго характару, як дабрыня, дасціпнасць і сардэчнасць[7]. На прымацаванай да манумента дошцы маецца цытата з верша паэта «Песняй вітаю я вас», напісанага ў 1936 годзе. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia