Сяргей Іванавіч Селіханаў
Сярге́й Іва́навіч Селіха́наў (8 сакавіка 1917, Петраград — 28 верасня 1976, Мінск) — беларускі савецкі скульптар. БіяграфіяПрыехаў з Петраграда ў Беларусь пасля смерці бацькі у 1921 годзе. У 1933—1937 гадах вучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме ў М. Г. Аўчыннікава, Фёдара Фогта, Хрыстафора Даркевіча, Валянціна Дзежыца і Льва Лейтмана. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Сябра Саюза савецкіх мастакоў БССР (1948). Унук Сяргея Селіханава — Канстанцін Селіханаў, таксама сучасны беларускі скульптар. ТворчасцьУ мастацкіх выставах удзельнічаў з 1940 года. Працаваў у пасляваенны час. Сяргей Селіханаў — прадстаўнік старэйшага пакалення беларускіх савецкіх скульптараў, адзін з найбольш вядомых скульптараў эпохі росквіту сацыялістычнага рэалізму ў мастацтве, побач з Заірам Азгурам, Андрэем Бембелем і Аляксеем Глебавым. Асноўная тэма яго творчасці была Вялікая Айчынная вайна. Сяргей Селіханаў аўтар такіх манументальных кампазіцый, як
У 1950 годзе Сяргей Селіханаў удзельнічаў у афармленні беларускага павільёна на ВДНГ СССР у Маскве, для якога былі створаны скульптурная кампазіцыя «Беларусь працоўная» і фігура савецкага партызана, героя Вялікай Айчыннай вайны К. С. Заслонава. Таксама, Сяргей Селіханаў стварыў яшчэ адзін помнік для Масквы — 5-метровую скульптуру А. Г. Сталетава, размешчаную на тэрыторыі фізічнага факультэта МДУ. Сяргей Селіханаў вядомы і як класік партрэтнага жанру ў беларускай скульптуры. Ён аўтар такіх станковых твораў, як партрэты пісьменніка Івана Мележа, Алеся Якімовіча, народнага артыста СССР Генадзя Цытовіча, мастака А. Мазалёва, М. Каменскіх, І. Пракудзіна, А. Данукалава. Сяргей Селіханаў быў майстрам псіхалагічнага партрэта. Яго майстэрства абагульнення спалучаецца з выразнай, экспрэсіўнай лепкай. Падчас творчай камандзіроўкі ў Кітай у 1957 годзе Сяргей Селіханаў стварыў шэраг скульптур, якія можна ўключыць у асобную групу. Гэта партрэты мастака Цы Байшы, кітайскага кулі, Ла Фуа і кітайская дзяўчынкі[1], а таксама жанравыя эцюды, створаныя з натуры[2]. Прызнанне![]()
Памяць
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia