Аляксей Канстанцінавіч Талстой
Аляксей Канстанцінавіч Талстой (24 жніўня (5 верасня) 1817, Пецярбург — 28 верасня (10 кастрычніка) 1875, c. Красны Рог, цяпер Почапскі раён Бранскай вобласці) — рускі пісьменнік, граф, член-карэспандэнт Пецярбургскай АН. Біяграфічныя звесткіУ 1835 вытрымаў экзамен на чын пры Маскоўскім універсітэце. Займаў высокія дыпламатычныя (1837—1840) і прыдворныя пасады. З 1861 у адстаўцы. ТворчасцьПершая фантастычная аповесць «Ваўкалак» (1841, пад псеўд. Краснагорскі). З 1854 у час. «Современник» друкаваў парадыйна-сатырычныя вершы, напісаныя з братамі Жамчужнікавымі пад псеўданімам Казьма Пруткоў. У творах «Сон Папова» (нап. 1873, апубл. 1878), «Гісторыя дзяржавы Расійскай…» (1883) высмейваў царскую бюракратыю, у рамане «Князь Сярэбраны» (1862), драматычнай трылогіі «Смерць Іаана Грознага» (1866), «Цар Фёдар Іаанавіч» (1868, не дазволена да пастаноўкі, паст. 1898), «Цар Барыс» (1870, паст. 1891) драматызм палітычнай барацьбы ў Расіі XVI—XVII ст. Аўтар праніклівай лірыкі, з ярка выяўленым музычным пачаткам, псіхалагічных навел у вершах («Средь шумного бала, случайно…», «То было раннею весной»). Многія вершы пакладзены на музыку П. Чайкоўскім, М. Рымскім-Корсакавым, М. Мусаргскім, С. Рахманінавым і інш. На беларускую мову асобныя вершы А. К. Талстога пераклалі Вацлаў Ластоўскі, Валянцін Таўлай[4], Хведар Жычка. Бібліяграфія
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia