Аляксей Пятровіч Тупчы
Аляксей Тупчы (нар. 22 жніўня 1986, Пэрвамайск, Мікалаеўская вобласць, УССР) — украінскі футбаліст, паўабаронца. Клубная кар’ераПачаў кар’еру на Украіне, але ўжо ў маладым узросце апынуўся ў магілёўскім «Дняпры». З клубам атрымаў бронзавы медаль чэмпіянату 2009, а на наступны год гуляў у Лізе Еўропы. Сезон 2011 правёў у «Віцебску». У студзені 2012 года перайшоў у бабруйскую «Белшыну», а ў жніўні таго ж года папоўніў склад «Гомеля». У студзені 2013 года вярнуўся ў «Дняпро»[2]. Сезон пачынаў на лаўцы запасных, але потым замацаваўся ў аснове на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У студзені 2014 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[3]. Распачынаў сезон як асноўны апорны паўабаронца, але ўжо ў матчы другога тура супраць «Слуцка» (5 красавіка 2014 года) атрымаў цяжкую траўму. Аднавіўся ад траўмы ў жніўні 2014 года, але застаўшуюся частку чэмпіянату пераважна гуляў за дубль. У студзені 2015 года пакінуў «Шахцёр»[4] і неўзабаве апынуўся на праглядзе ў «Дняпры»[5]. У лютым 2015 падпісаў кантракт з магіляўчанамі[6]. Перад пачаткам сезона быў абраны капітанам каманды. У студзені 2016 года стаў іграком «Гарадзеі», якая выйшла ў Вышэйшую лігу[7]. У складзе «Гарадзеі» замацаваўся ў аснове ў якасці апорнага паўабаронцы. У снежні 2016 года падоўжыў кантракт з «цукровымі»[8]. Сезон 2017 пачынаў у стартавым складзе, але пазней страціў месца ў аснове. У ліпені 2017 года зноў далучыўся да магілёўскага «Дняпра»[9], дзе замацаваўся на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У студзені 2018 года пакінуў магілёўскі клуб[10] і неўзабаве стаў іграком «Белшыны»[11]. У студзені 2019 года падоўжыў кантракт з бабруйскім клубам[12], аднак у сакавіку пакінуў яго і неўзабаве далучыўся да «Горак»[13], у складзе гэтага клуба правёў сезон 2019 у Другой лізе. У лютым 2020 года стаў іграком «Оршы»[14], гуляў за клуб да канца сезона 2020. У красавіку 2021 года пераехаў жыць у ЗША[15]. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia