Аляксей Юр’евіч Герман
Аляксей Юр’евіч (Георгіевіч) Ге́рман (руск.: Алексе́й Ю́рьевич (Гео́ргиевич) Ге́рман; 20 ліпеня 1938 — 21 лютага 2013) — савецкі і расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар і кінаакцёр. Народны артыст Расійскай Федэрацыі (1994). БіяграфіяАляксей Герман нарадзіўся 20 ліпеня 1938 года ў Ленінградзе. Сын пісьменніка Юрыя (Георгія) Германа і Таццяны Аляксандраўны Рытэнберг. У 1960 годзе скончыў рэжысёрскі факультэт Ленінградскага дзяржаўнага інстытута тэатра, музыкі і кінематаграфіі (ЛГІТМіК) (майстэрня Рыгора Козінцава, кіраўнік курса Аляксандр Музіль). Працаваў у Смаленскім драматычным тэатры, затым, у 1961—1964 гадах, — у Ленінградскім Вялікім драматычным тэатры з Георгіем Таўстаногавым. З 1964 года — другі рэжысёр, затым рэжысёр-пастаноўшчык кінастудыі «Ленфільм». Яго фільм «Праверка на дарогах» праляжаў на паліцы 15 гадоў і быў выпушчаны на экран толькі падчас Перабудовы. У 1985 годзе абраны сакратаром Саюза кінематаграфістаў СССР. У 1990 годзе арганізаваў кінастудыю «СПіЭФ» (Студыя першага і эксперыментальнага фільма) і да сваёй смерці ў 2013 годзе быў яе мастацкім кіраўніком. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia