Сяргей Іосіфавіч Параджанаў
Сяргей Іосіфавіч Параджанаў (Саркіс Параджанян) (арм.: Սարգիս Հովսեփի Փարաջանյան; груз. სერგეი სერგო ფარაჯანოვი, 9 студзеня 1924, Тбілісі, Грузінская ССР, СССР — 21 ліпеня 1990, Ерэван, Армянская ССР, СССР) — армянскі кінарэжысёр, сцэнарыст. Народны артыст Украінскай ССР (1990), народны артыст Армянскай ССР (1990). БіяграфіяНарадзіўся 9 студзеня 1924 года ў Тбілісі (Грузінская ССР). Вучыўся на вакальным аддзяленні Тбіліскай кансерваторыі, у Тбіліскім інстытуце інжынераў транспарту. Скончыў рэжысёрскі факультэт Усесаюзнага інстытута кінематаграфіі (1952). У 1949 годзе пераехаў у Кіеў, дзе пачаў працаваць асістэнтам рэжысёра, потым рэжысёрам кінастудыі імя А. Даўжэнкі. У 1961 годзе зняў фільм «Украінская рапсодыя». Творы Параджанава вызначаюцца яркасцю і экспрэсіўнасцю рэжысёрскага бачання, багаццем выяўленчай фантазіі, метафарычнасцю, сімвалічнасцю, узвышанай паэтычнасцю, жывапіснасцю, свабодным выкарыстаннем розных нацыянальна-этнічных традыцый («Цені забытых продкаў», 1965; «Колер граната», 1969; «Легенда пра Сурамскую крэпасць», 1984; «Ашык-Керыб», 1988). Яго фільмы неаднаразова атрымлівалі ўзнагароды на прэстыжных міжнародных кінафестывалях. Творчасць Параджанава прызнана адной з вяршынь бессюжэтнага паэтычнага кінематографа, дзе акцёр (разам з касцюмам, дэкарацыямі і рэквізітам) з’яўляецца канструктыўным элементам складанага аўдыявізульнага калажа. Памёр 21 ліпеня 1990 года ў Ерэване (Армянская ССР). Пасля смерці створаны Дом-музей Сяргея Параджанава. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia