Анатоль Васілевіч Макараў
Анатоль Макараў (нар. 10 красавіка 1996, Ратамка) — беларускі футбаліст, паўабаронца расійскага клуба «Сочы». Клубная кар’ераВыхаванец жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ», з 2013 года гуляў за дубль клуба, дзе з часам замацаваўся ў складзе. У 2015 годзе зрэдку трапляў у заяўку асноўнай каманды, але на поле не выйшаў. У лютым 2018 года разам з братам Сцяпанам на правах арэнды далучыўся да «Слоніма-2017», дзе неўзабаве стаў адным з асноўных ігракоў. У лютым 2019 года перайшоў у «Смалявічы». Стаў іграком стартавага складу і дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу. У 2020 годзе заставаўся асноўным іграком каманды ў Вышэйшай лізе, аднак не здолеў выратаваць «Смалявічы» ад вылету. У снежні 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[3]. У студзені 2021 года вярнуўся ў «Тарпеда-БелАЗ»[4]. У сезоне 2021 пераважна выхадзіў на замену, у 2022 годзе стаў часцей з’яўляцца ў стартавым складзе каманды. У пачатку 2023 года заставаўся на лаўцы запасных, пасля з-за забароны Міністэрства спорту і турызму быў выключаны з заяўкі клуба і не прымаў удзел у афіцыйных матчах. У ліпені 2023 года падпісаў кантракт з тульскім «Арсеналам»[5]. У чэрвені 2024 года пакінуў тульскі клуб[6] і неўзабаве стаў іграком «Сочы»[7]. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Грамадзянская пазіцыяПасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[8]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia