Анатоль Міхайлавіч Генералаў
Анатоль Міхайлавіч Генера́лаў[1] (31 сакавіка 1923, станіца Пацёмкінская, Кацельнікаўскі раён , Валгаградская вобласць — 8 ліпеня 2007, Мінск) — беларускі артыст оперы (барытон). Народны артыст БССР (1963)[2]. Брат У. М. Генералава[1]. БіяграфіяНарадзіўся ў станіцы Пацёмкінская (сучасная Пугачоўская ў Кацельнікаўскім раёне Валгаградскай вобласці Расіі). Скончыў сярэднюю школу. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з 1942 года, пехацінец і сувязіст[3]. Быў паранены[3]. Пасля дэмабілізацыі прыехаў у Краснадар і паступіў у музычнае вучылішча, у якім правучыўся адзін семестр і камісіяй з Масквы быў адабраны для вучобы ў Музычна-педагагічным інстытуце імя Гнесіных[3]. Скончыў Музычна-педагагічны інстытут імя Гнесіных у 1954 годзе (клас Генадзя Адэна). У 1954—1981 гадах саліст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР. У 1976—2007 гадах выкладаў у Беларускай кансерваторыі[2], з 1990 года — прафесар кафедры спеваў[3]. ТворчасцьВалодаў моцным прыгожым мяккага тэмбру драматычным барытонам, натуральнасцю сцэнічнай выразнасці, яркім тэмпераментам. Стварыў яркія вобразы ў операх — Князь Ігар («Князь Ігар» А. Барадзіна), Рыгалета і Аманасра («Рыгалета» і «Аіда» Д. Вердзі), Змітрок і Апанас («Міхась Падгорны» і «Алеся» Я. Цікоцкага), Сцяпан («Яснае світанне» А. Туранкова), Дзяніс Давыдаў («Надзея Дурава» А. Багатырова), Чалхія («Міндзія» А. Тактакішвілі ), Альфіа («Сельскі гонар » П. Масканьі) і інш. Выканаўца ролі У. І. Леніна на беларускай опернай сцэне («Кастрычнік» В. Мурадэлі , «У буру» Ц. Хрэннікава)[2]. Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia