Утвораны 20 жніўня 1924 года як Кудаеўскі (Салаўянскі) сельсавет у складзе Аршанскага раёна Аршанскай акругіБССР. Цэнтр — вёска Кудаева. У 1928 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Салаўі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Аршанскім раёне БССР. У 1931 годзе цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Кудаева. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года сельсавет у Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета зноў перанесены ў вёску Салаўі. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Кудаеўскага сельсавета 10 населеных пунктаў[1]. 12 жніўня 1974 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Міцькаўшчына[2]. 15 мая 1984 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Андрэеўшчына, сельсавет перайменаваны ў Андрэеўшчынскі[3]. 27 снежня 1985 года ў склад Высокаўскага сельсавета перададзена вёска Людкаўшчына[4].
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1178 чалавек[5], з іх 89,9 % — беларусы, 8,5 % — рускія, 0,7 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 1487 чалавек[7].
↑Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 53. — 248 с. — 10 000 экз.
↑Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).
↑Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 15 мая 1984 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1984, № 19 (1789).
↑Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 27 снежня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1986, № 4 (1846).
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.