Арэхаўскі сельсавет (Аршанскі раён)

Арэхаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Аршанскі раён
Уключае 11 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Арэхаўск
Дата ўтварэння 8 красавіка 2004
Насельніцтва (2019) 2 876
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Арэ́хаўскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — гарадскі пасёлак Арэхаўск.

Гісторыя

Утвораны 8 красавіка 2004 года шляхам рэарганізацыі Арэхаўскага пассавета. У склад сельсавета былі перададзеныя гарадскі пасёлак Арэхаўск і вёска Брухава скасаванага Арэхаўскага пасялковага савета, вёскі Верацея, Карабішчы, Краснабель, Рагозіна, Халмы Высокаўскага сельсавета[1]. 10 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Клюкаўскага сельсавета (4 населеныя пункты: Арашкі, Лісоўскія, Рамальдава, Старына)[2].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (6 населеных пунктаў, без Арэхаўска) — 457 чалавек[3], з іх 86,0 % — беларусы, 12,9 % — рускія, 0,9 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года (11 населеных пунктаў) — 2876 чалавек[5].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya