Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Аршанскага раёна Аршанскай акругіБССР. Цэнтр — вёска Барань. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Аршанскім раёне БССР. 15 ліпеня 1935 года Барань атрымала статус рабочага пасёлка. З 20 лютага 1938 года сельсавет у складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. 16 верасня 1960 года скасаваны, населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Баранскага пассавета[1].
↑Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
Літаратура
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.