Андрэй Генадзевіч Скурко
Андрэ́й Гена́дзевіч Скурко́ (нар. 12 сакавіка 1978, Крывічы, Мядзельскі раён) — беларускі журналіст, рэдактар газеты «Наша Ніва». БіяграфіяСкончыў філалагічны факультэт БДУ па спецыяльнасці «Беларуская філалогія». Аўтар «Нашай Нівы» з 1998 года, з 2000 года намеснік галоўнага рэдактара. У 2006 годзе абраны намеснікам старшыні Беларускага ПЭН-Цэнтра. Выйшаў з яго ў 2019 годзе[1]. З 1 снежня 2006 года да 2017 года галоўны рэдактар тыднёвіка «Наша Ніва»[2]. Пасля перадачы паўнамоцтваў Ягору Марціновічу стаў кіраўніком аддзела рэкламы і маркетынгу «Нашай Нівы» і сцэнарыстам дзіцячага часопіса «Асцярожна: дзеці!». Палітычны пераслед8 ліпеня 2021 года разам з іншымі журналістамі «Нашай Нівы» быў арыштаваны нібыта за арганізацыю пратэстаў[3][4]. 12 ліпеня 2021 года сумеснай заявай дзесяці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларускі ПЭН-цэнтр, Прававая ініцыятыва, прызнаны палітычным зняволеным[5][6]. Па заканчэнні трох сутак арышту абвінавачванне за падрыхтоўку пратэстаў не было высунутае, але затрыманне было працягнутае паводле ч. 2 арт. 216 КК («Нанясенне маёмаснай шкоды без прыкмет раскрадання»)[7]. Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведаміў, што рэдактараў «Нашай Нівы» трымаюць за кратамі за нібыта нявыплату камунальных паслуг на суму 3500 BYN[7]. Увесь час зняволення ў ізалятары на Акрэсціна рэдактары «Нашай Нівы», як і іншыя палітычныя вязні, сядзелі без зменнай бялізны, перадач. Ім не выдавалі матрацы і пасцельнай бялізны, яны спалі на доле або голых металічных ложках[8]. 21 ліпеня 2021 года пераведзены ў СІЗА-1 Мінска[9]. Скурко, які хварэе на дыябет, 13 дзён не атрымліваў неабходных лекаў, яму была дыягнаставана пнеўманія[10]. 15 сакавіка 2022 года Скурко атрымаў два з паловай гады калоніі за нявыплату камунальных паслуг[11]. Для маленькага сына ўвесь час зняволення пісаў дзіцячыя вершы, якія склалі аснову зборніка «Пра сланоў і барсучкоў», выдадзенага ў 2022 годзе. Таксама за кратамі Скурко пераклаў «Доктара Айбаліта» Карнея Чукоўскага, які ў перакладзе стаў беларускім «Доктарам Будзь-Здароў»[12]. Цалкам адбыўшы прысуджаны тэрмін зняволення, вызваліўся з магілёўскай калоніі 18 жніўня 2023 года. Сям’яЖанаты з Паўлінай Скурко. У шлюбе гадуе сына[13]. Зноскі
СпасылкіПамылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia