Андрэй Ястрабец
Андрэй герба «Ястрабец», Андрэй Васіла (Вісіла), Андрэй Паляк (пачатак XIV ст. — 14 лістапада 1398) — францішканін, рэлігійны дзеяч, першы біскуп віленскі (1388—1398). Вучыўся ў Гнезне, служыў у Кракаве, прапаведваў у Мазовіі, потым місіянер у Літве. Спаведнік Альжбеты Лакаткоўны. Удзельнічаў у місіі ў Малдавію, у выніку якой утворана Серацкая дыяцэзія, 9 мая 1371 года пастаўлены першым біскупам серацкім. З 1372 года апекаваўся Галіцкай архідыяцэзіяй. З 1374 года сакратар і скарбнік пры двары польскага караля. У 1376—1386 гадах дапаможны біскупам архідыяцэзіі Гнезненскай. Садзейнічаў шлюбу каралевы Ядвігі з вялікім князем літоўскім Ягайлам. Пасля заключэння шлюбу ў 1386 годзе кароль Уладзіслаў Ягайла даў згоду на ўтварэнне Віленскага біскупства. Удзельнічаў у хросце Літвы і ў 1388 годзе пастаўлены першым біскупам віленскім. Заснаваў францішканскія кляштары ў Лідзе і Ашмянах. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia