Арцём Аляксандравіч Скітоў
Арцём Скітоў[2] (нар. 21 студзеня 1991, Віцебск) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Віцебск». Клубная кар’ераВыхаванец віцебскага футбола, з 2008 года выступаў за дубль «Віцебска», а ў 2009 годзе ўпершыню трапіў у асноўную каманду. У сезоне 2011 трывала замацаваўся ў аснове віцебскага клуба, але па выніках сезона «Віцебск» страціў месца ў Вышэйшай лізе. У студзені 2012 года Арцём праходзіў прагляд у гродзенскім «Нёмане»[3], але ў выніку застаўся ў віцебскім клубе. У студзені 2013 года зноў быў на праглядзе ў «Нёмане»[4], падчас якога атрымаў траўму і выбыў амаль да самага канца сезона 2013[5]. У студзені 2014 года падоўжыў кантракт з «Віцебскам»[6]. Стаў гуляць пераважна на пазіцыі правага абаронцы (да таго звычайна гуляў як паўабаронца). Дапамог віцебскаму клубу па выніках сезона 2014 вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У студзені 2015 года стала вядома, што Арцём працягне выступаць за «Віцебск» у Вышэйшай лізе[7]. У 2015—2018 гадах трывала выступаў на пазіцыі правага абаронцы. У кастрычніку 2015 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона, на наступны год вярнуў месца ў аснове. У сезоне 2018 стаў капітанам віцебскай каманды і дапамог ёй заняць высокае чацвёртае месца ў чэмпіянаце Беларусі, а сам трапіў у спіс 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату. У далейшым працягваў трывала з’яўляцца ў аснове. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт з «Віцебскам»[8]. У студзені 2023 года, нягледзячы на вылет «Віцебска» ў Першую лігу, вырашыў застацца ў клубе на новы сезон[9]. У пачатку 2023 года перадаў функцыі капітана каманды Яну Скібскаму. У студзені 2024 года падоўжыў пагадненне з «Віцебскам»[10]. Міжнародная кар’ераВыступаў за моладзевую зборную Беларусі. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia