Мікіта Віктаравіч Навумаў
Мікіта Навумаў (нар. 15 лістапада 1989) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Віцебск». Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2017—2021). Клубная кар’ераВыхаванец віцебскай ДЮСШ-6, з 2007 года гуляў за наваполацкі «Нафтан». Сезон 2010 і другую палову сезона 2011 правёў у арэндзе ў «Полацку». У сезоне 2012 стала трапляў у аснову наваполацкага клуба, а ў 2013 годзе замацаваўся ў асноўным складзе на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. У студзені 2016 года пакінуў «Нафтан»[3]. Пасля зыходу з «Нафтана» адправіўся на прагляд у «Белшыну»[4], аднак у лютым стаў іграком «Віцебска»[5]. У «Віцебску» стаў асноўным цэнтральным абаронцам. З ліпеня па кастрычнік 2016 года не гуляў з-за траўмы, пасля вярнуўся ў стартавы склад. У студзені 2019 года адправіўся на прагляд у казахстанскі клуб «Жэтысу» і ў выніку падпісаў з ім кантракт[6]. У складзе «Жэтысу» стаў асноўным абаронцам. У студзені 2020 года падоўжыў кантракт з клубам[7]. Выконваў функцыі капітана каманды. У студзені 2021 года стала вядома, што Навумаў разам з іншымі беларускімі ігракамі пакінуў «Жэтысу»[8]. Неўзабаве абаронца падпісаў пагадненне з мінскім «Дынама»[9]. У сезоне 2021 быў іграком стартавага складу, толькі ў верасні і кастрычніку не гуляў з-за траўмы. Сезон 2022 таксама пачынаў у якасці іграка асновы, але з лета стаў звычайна заставацца на лаўцы запасных. У снежні 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[10]. У пачатку 2023 года трэніраваўся з казахстанскім «Атырау», а пазней далучыўся да «Кызыл-Жара», у складзе якога пачаў сезон 2023[11]. У студзені 2024 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком «Віцебска»[12]. Міжнародная кар’ераУ ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе. 9 лістапада 2017 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, выйшаўшы ў стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Арменіі (1:4). Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia