Дзмітрый Аляксеевіч Харытонаў

Футбол
Дзмітрый Харытонаў
Поўнае імя Дзмітрый Аляксеевіч Харытонаў
Нарадзіўся 12 красавіка 1997(1997-04-12)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 186 см
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Віцебск
Нумар 12
Клубная кар’ера[* 1]
2013—2019 Беларусь Віцебск 0 (0)
2013—2014   Беларусь Віцебск-2 8 (-9)
2017   Беларусь Орша 30 (-47)
2018   Беларусь Нафтан (Наваполацк) 26 (-22)
2019   Беларусь Орша 27 (-53)
2021 Беларусь Слуцк 7 (-14)
2022— Беларусь Віцебск 0 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 17 студзеня 2023.

Дзмітрый Аляксеевіч Харытонаў (нар. 12 красавіка 1997, Віцебск) — беларускі футбаліст, брамнік клуба «Віцебск».

Клубная кар’ера

Выхаванец клуба «Віцебск», у 2013—2014 гадах выступаў за каманду «Віцебск-2» у Другой лізе, а пасля стаў гуляць за дубль «Віцебска». Сезон 2017 правёў у арэндзе ў «Оршы», дзе стаў трывалым іграком асновы, а ў лютым 2018 года быў пераведзены ў наваполацкі «Нафтан»[3], дзе таксама замацаваўся ў стартавым складзе.

Да сезона 2019 рыхтаваўся з «Віцебскам», а ў красавіку зноў адправіўся ў арэнду ў «Оршу». У пачатку 2020 года трэніраваўся з «Віцебскам», аднак у студзені быў дыскваліфікаваны на адзін год за ўдзел у дагаварных матчах у складзе «Нафтана» ў 2018 годзе[4], пасля чаго пакінуў віцебскі клуб.

У лютым 2021 года, пасля заканчэння тэрміну дыскваліфікацыі, падпісаў кантракт са «Слуцкам»[5]. 14 сакавіка 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы супраць БАТЭ (0:3). У далейшым працягваў выхадзіць у стартавым складзе случан, а з чэрвеня страціў месца ў аснове.

У студзені 2022 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт са «Слуцкам»[6]. Хутка стаў трэніравацца ў «Віцебскам» і падпісаў пагадненне з клубам[7]. У сезоне 2022 быў другім брамнікам каманды, згуляў толькі ў матчы Кубка Беларусі супраць рагачоўскага «Макслайна» (21 чэрвеня, выніковы лік 3:2). У студзені 2023 года падоўжыў кантракт з віцебскім клубам[8].

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013 Д3 Віцебск-2 Беларусь 3 -6
2014 Д3 Віцебск-2 Беларусь 5 -3
2015 дубль Віцебск Беларусь 20 -27
2016 дубль Віцебск Беларусь 19 -25
2017 Д2 Орша Беларусь 30 -47
2018 Д2 Нафтан Беларусь 26 -22
2019 Д2 Орша Беларусь 27 -53
2021 Д1 Слуцк Беларусь 7 -14
2022 дубль Віцебск Беларусь 13 -?

Палітычныя погляды

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[9][10].

Крыніцы

  1. https://www.pressball.by/footballstat/dmitri_kharitonov/
  2. https://betnews.by/player/dmitrij-haritonov-vitebsk-belarus/
  3. "Витебск" расстался с Тихоновским и Раджабовым и отдал Харитонова в аренду "Нафтану"
  4. Сучков и Валерий Белявский пожизненно отстранены от белорусского футбола, 14 человек дисквалифицированы и получили денежные штрафы
  5. Вергейчик и отбывший дисквалификацию за участие в "договорняке" Харитонов стали игроками "Слуцка"
  6. Дмитрий Харитонов покидает СФК "Слуцк".
  7. Вратарь Харитонов вернулся в Витебск
  8. Дмитрий Харитонов пролонгировал соглашение с "Витебском" (руск.). football.by (16 студзеня 2023). Праверана 17 студзеня 2023.
  9. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  10. Подписи. Праверана 8 снежня 2020.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya