Арцём Вячаслававіч Дзенісенка
Арцём Дзенісенка (нар. 12 красавіка 1999, Брэст) — беларускі футбаліст, брамнік польскага клуба «Зожа» з Мосткаў. Клубная кар’ераВыхаванец брэсцкага «Дынама», з 2016 года пачаў выступаць за дубль, дзе хутка замацаваўся ў складзе. Тады ж пачаў прыцягвацца і да асноўнай каманды ў якасці рэзервовага брамніка. Дэбютаваў у «Дынама» 29 ліпеня 2018 года ў матчы Кубка Беларусі супраць «Клецка» (2:2, па пенальці 2:1), калі адгуляў усе 120 хвілін. У ліпені 2019 года на правах арэнды далучыўся да брэсцкага «Руха»[3], дзе таксама стаў рэзервовым брамнікам. У студзені 2020 года, пакінуўшы «Дынама», стаў паўнавартасным іграком «Руха»[4]. У сезоне 2020 выступаў пераважна за дубль «Руха». Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 2 жніўня 2020 года ў матчы супраць «Мінска» (1:0), правёўшы на полі ўсе 90 хвілін. У пачатку 2021 года зноў стаў трэніравацца з «Дынама». З-за траўмы прапусціў пачатак сезона, а з красавіка стаў другім брамнікам каманды. Быў рэзервовым брамнікам брэсцкай каманды і ні разу не выйшаў на поле, па заканчэнні сезона 2021 пакінуў клуб. У сакавіку 2022 года трэніраваўся з «Лідай», а неўзабаве папоўніў склад бабруйскай «Белшыны»[5]. У сезоне 2022 быў асноўным брамнікам бабруйскай каманды, а ў 2023 годзе, пасля аднаўлення ад траўмы Аляксея Харытановіча, стаў саступаць яму месца ў складзе. У жніўні 2023 года перайшоў у «Іслач»[6]. Быў рэзервовым брамнікам каманды. У ліпені 2024 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Іслаччу»[7]. У жніўні 2024 года далучыўся да польскага клуба «Зожа» з Мосткаў[8]. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia