Багамолаўка
Багамо́лаўка[1] (трансліт.: Bahamolaŭka, руск.: Богомоловка) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Крыўскага сельсавета. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 15 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 34 км ад Гомеля. ГідраграфіяНа поўначы пачынаецца рака Іволька (прыток ракі Уза). Транспартная сеткаПобач аўтадарога Жлобін — Гомель. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. ГісторыяЗаснаваны ў другой палове XIX стагоддзя як сяліба ў Чабатовіцкай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні. У 1926 годзе знаходзілась паштовае аддзяленне. У 1930 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе калгаса імя В. І. Чапаева (цэнтр — вёска Крыўск). НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia