Расцяробы (Буда-Кашалёўскі раён)
Расцяро́бы[1] (трансліт.: Rasciaroby, руск.: Растерёбы) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Крыўскага сельсавета. За 25 км на поўдзень ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 28 км ад Гомеля. Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай, блізкай да шыротнай арыентацыі вуліцы, забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. ГісторыяЗаснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1930 годзе жыхары пасёлка ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў верасні 1943 года акупанты спалілі 18 двароў і забілі 8 жыхароў, 7 жыхароў мястэчка загінулі на фронце. У 1959 годзе ў складзе калгаса імя М. І. Калініна (цэнтр — вёска Івольск). Да 1 снежня 2009 года пасёлак уваходзіў у склад Івольскага сельсавета[2]. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia