Крыўск (Буда-Кашалёўскі раён)
Крыўск[1] (трансліт.: Kryŭsk, руск.: Кривск) — аграгарадок у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Цэнтр Крыўскага сельсавета. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 16 км на поўдзень ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 34 км ад Гомеля. ГідраграфіяРака Іволька (прыток ракі Уза). Транспартная сеткаПобач аўтадарога Жлобін — Гомель. Планіроўка складаецца з ледзь выгнутай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, да цэнтра якой з захаду пад прамым вуглом далучаецца кароткая просталінейная вуліца. На ўсходзе паралельна да галоўнай ідуць тры кароткія просталінейныя вуліцы. Забудова двухбаковая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. У 1987 годзе пабудаваны цагляныя дамы на 50 кватэр, у якіх размясціліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй месцаў пасля Чарнобыльскай катастрофы. ГісторыяЗнойдзены ў 1901 годзе скарб з іспана-нідэрландскіх, галандскіх, польскіх і іншых манет XVII стагоддзя сведчыць пра дзейнасць чалавека на гэтай тэрыторыі з даўніх часоў. Па пісьмовых крыніцах вядомая з канца XIX стагоддзя як паселішча ў Чабатовіцкай воласці Беліцкага павета Магілёўскай губерні. Памешчыца Пазняк мела ў вёсцы ў 1830 годзе 251 дзесяціну зямлі і млын. Затым вёска была ў валоданні памешчыкаў Радзевіча і Караткевіча. Па рэвізскіх матэрыялах 1859 года ў складзе маёнтка Аляксандрава, у валоданні В. Быкоўскага. Гаспадар аднайменнага маёнтка валодаў у 1878 годзе 1028 дзесяцінамі зямлі і піцейным домам. Дзейнічала Нікалаеўская царква на могілках, якая ў 1876 годзе была капітальна адрамантавана. У 1883 годзе ў Чабатовіцкай воласці Гомельскага павета. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: царква, 2 хлебазапасныя магазіны, 2 ветракі, 2 алейні, карчма. У народным вучылішчы ў 1907 годзе было 67 вучняў. З 8 снежня 1926 года цэнтр Крыўскага сельсавета Уваравіцкага, з 17 красавіка 1962 года Буда-Кашалёўскага раёнаў Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акругі, з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці. У 1930 годзе арганізаваны калгас імя С. М. Будзённага, працавалі льнозавод (з 1932 года), шавецкая майстэрня, гамарня, 2 ветракі, сталярная майстэрня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны на франтах загінулі 158 жыхароў. У памяць пра загінуўшых у цэнтры вёскі ў 1973 годзе ўсталяваны скульптурная група і сцяна з імёнамі загінуўшых. У 1969 годзе ў вёску перасяліліся жыхары пасёлкаў Будзішча і Дубраўка[2]. Цэнтр калгаса імя В. І. Чапаева. Ільнозавод, пільня, млын, швейная майстэрня, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, аддзяленне сувязі, сталовая, 4 крамы. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia