Восаў (Буда-Кашалёўскі раён)
Во́саў[1] (трансліт.: Vosaŭ, руск.: Осов) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Крыўскага сельсавета. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 21 км на поўдзень ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская, 26 км ад Гомеля. ГідраграфіяРака Іволька (прыток ракі Уза). Транспартная сеткаПобач аўтадарога Жлобін — Гомель. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Забудова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. ГісторыяПа пісьмовых крыніцах вядомы з XIX стагоддзя. Найболей актыўна пасёлак будавался ў 1920-х гадах. У 1930 годзе жыхары ўступілі ў калгас. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 14 жыхароў. У 1959 годзе ў складзе калгаса імя М. І. Калініна (цэнтр — вёска Івольск). Да 2009 года ўваходзіў у склад Івольскага сельсавета. У 2009 годзе Івольскі сельсавет быў скасаваны, і Восаў быў перададзены ў склад Крыўскага сельсавета[2]. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia